Книги онлайн » Книги » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Пачуццi (на белорусском языке)
1 2 3 4 5 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

З асвечаных вокан кафэ сыпанулiся на яго сухiя кароткiя зыкi некай полькi, i трудна было разабраць яму, на чым гэта iгралi. Тады ён пайшоў туды, адкуль беглi зыкi, увесь ахвачаны жаданнем толькi слухаць, бачыць i адчуваць...

У кафэ на нiзкай эстрадзе стаяў тоўсты прысадзiсты чалавек з гiтарай у руках i на заднiм плане яшчэ некалькi гiтарыстаў. Цяпер яны маўчалi.

- Нонна Алiна выканае польку, - заявiў тоўсты гiтарыст, i Лiнскi сеў за столiк з бяздумным чаканнем. Гiтарысты пачалi выбiваць на гiтарах такт, i Лiнскi ўбачыў Нонну Алiну. Пры вячэрнiм свеце твар яе здаваўся сумным i вясёласць штучнаю, i нейкаю надзвычайна далёкаю была яна ад усяго, што было вакол яе. Толькi прайшло ўсё гэта, як пачала яна скакаць, i раптам здавацца стала, што гэта не прымячае яна нiкога i скача сама для сябе.

Лiнскi адчуў радасць блiзасцi хараства i нейк нават у большай меры, чым у тэатры, здалося гэта самым важным i затоеным само ў сабе. Тады стала для яго мiзэрным усё тое, што ён кагадзе адчуваў; нязначным i лiст да жонкi, перахвачаны iм, i вялiкае адчуванне малое крыўды. I нейк як бы занудзеў ён, што нiхто не адчувае тут гэтага хараства, а пасля з'явiлася патрэбнасць у ўзвышэннi яго. Тады пайшоў ён блiзка да эстрады i нецярплiва чакаў, калi яна зыйдзе адтуль. Пасля доўга гаварыў з ёй у суседнiм пакоi. Вынiкам гэтай гаворкi было тое, што Нонна ад радаснай нервовасцi доўга не магла заснуць у тую ноч, а назаўтра Лiнскi зайшоў у брудны, праходны пакойчык, дзе жыла Нонна, i ўдваiх пайшлi яны ў тэатр на балетныя спробы. Цераз пяць жа дзён у афiшах да тэатральнай пастаноўкi было напiсана: "...Выступiць новая прыма-балерына, цыганка Нонна Алiна..."

Андрэй бачыў яе ў тэатры на сцэне. I зноў ахапiў быў яго сум па ёй, але цяпер iншы, чым тады - сум моцнага, якi можа ўзяць тое, па чым сумуе, ды разважаннi не дазволяць гэтага. Сум гэты насiў ён у сабе доўга, упэўнены, што пройдзе ён. I ён прайшоў, толькi пакiнуў па сабе след - упэўненасць у тым, што ва ўсiм ёсць смутак i ва ўсiм ёсць шчасце...

А ўсё ж стараўся ён не сустракаць Нонны i не бачыць яе.

1926

Каментары

Друкуецца па зборнiку "Пачуццi" /Менск, БДВ, 1926/, дзе змешчана ўпершыню. Датуецца 1926 годам.

1 2 3 4 5 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
В нашей электронной библиотеке 📖 можно онлайн читать бесплатно книгу Кузьма Черный - Пачуццi (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза. Электронная библиотека онлайн дает возможность читать всю книгу целиком без регистрации и СМС на нашем литературном сайте kniga-online.com. Так же в разделе жанры Вы найдете для себя любимую 👍 книгу, которую сможете читать бесплатно с телефона📱 или ПК💻 онлайн. Все книги представлены в полном размере. Каждый день в нашей электронной библиотеке Кniga-online.com появляются новые книги в полном объеме без сокращений. На данный момент на сайте доступно более 100000 книг, которые Вы сможете читать онлайн и без регистрации.
Комментариев (0)