Книги онлайн » Книги » Проза » Разное » Зигфрид Ленц - Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке)
1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Мы вярталiся ня тым самым шляхам, а праз гарачую раўнiну, пакуль не напаткалi чыгуначны насып, уздоўж якога бегла гравейка. Увесь гэты час я трымаў адну руку ў кiшэнi, а ў руцэ маленькi папяровы шарык з такiм цьвёрдым ядром, што пазногцi ў яго не ўцiскалiся, як моцна я нi пружыўся. Я не адважваўся выцягнуць шарык, бо час ад часу зь люстэрка задняга вiду нас дасягаў мэлянхалiчны пагляд Гарэка. Па-над намi й далей па мёртвай зямлi iмклiва праляцеў вусьцiшны цень; толькi пасьля мы пачулi гул прапэлераў i ўбачылi самалёт, якi ляцеў у кiрунку сталiцы нiзка па-над чыгункай; на даляглядзе ён павярнуўся, зноўку гульлiва праiмчаў над намi i пасьля ўжо не пакiдаў нас у спакоi.

Я думаў пра Бэлу Бонца, трымаў у руцэ папяровы шарык зь цьвёрдым ядром i адчуваў, як пацее далонь. У канцы чыгуначнага насыпу паказалася нешта, наблiзiлася да нас, i мы пазналi дрызiну з маладымi жаўнерамi. Яны прыветна памахалi нам аўтаматамi. Я асьцярожна выцягнуў папяровы шарык, але не глядзеў на яго, а хутка запхнуў яго ў маленькую кiшэню, адзiную кiшэню, якую я мог зашпiлiць. I зноў думаў пра Бэлу Бонца, прыхiльнiка ўраду: я зноў бачыў ягоныя жаўтаватыя боты з сырой скуры, летуценную задаволенасьць ягонага твару i чорныя правалiны, калi ён пачынаў гаварыць. Нiхто з нас не сумняваўся, што ў ягонай асобе мы спаткалi шчырага прыхiльнiка ўраду.

Мы вярталiся ў сталiцу ўздоўж мора; вецер даносiў да нас працяжны, падобны да цмоканьня пацалункаў шум вады, якая бiлася ў падмытыя скалы. Каля опэры мы выйшлi, Гарэк ветлiва разьвiтаўся з намi. Я вярнуўся ў гатэль, адзiн, на лiфце падняўся да свайго пакою i ў прыбiральнi разгарнуў папяровы шарык, якi мне ўпотайкi даверыў прыхiльнiк ураду: там нiчога не было напiсана, нiводнай лiтары, нiводнага слова. У паперу быў загорнуты пярэднi зуб, пакрыты карычневатымi сьлядамi нiкатыны. Гэта быў чалавечы нашчэплены зуб, i я ведаў, чый.

1959

Пераклад: Алесь Пяткевiч

1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
В нашей электронной библиотеке 📖 можно онлайн читать бесплатно книгу Зигфрид Ленц - Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке). Жанр: Разное. Электронная библиотека онлайн дает возможность читать всю книгу целиком без регистрации и СМС на нашем литературном сайте kniga-online.com. Так же в разделе жанры Вы найдете для себя любимую 👍 книгу, которую сможете читать бесплатно с телефона📱 или ПК💻 онлайн. Все книги представлены в полном размере. Каждый день в нашей электронной библиотеке Кniga-online.com появляются новые книги в полном объеме без сокращений. На данный момент на сайте доступно более 100000 книг, которые Вы сможете читать онлайн и без регистрации.
Комментариев (0)