Книги онлайн » Книги » Проза » Разное » Мопассан Де - Чорт (на белорусском языке)
1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Рапэ цiха шалела ад злосцi; цяпер кожная хвiлiна здавалася ёй крадзеным часам, крадзеным грошам. Ёй хацелася, ёй карцела ўпiцца ў горла гэтай старой руiне, гэтай учэпiстай бабе, гэтай упартай калодзе i, пакрысе сцiскаючы яго, спынiць кароткiя ўздыхi, што крадуць яе час i яе грошы.

Але зрабiць так было небяспечна, i iншая думка прыйшла ёй у галаву. Яна стала каля ложка:

- Вы яшчэ не бачылi д'ябла?

Матухна Бантан прашаптала: "Не".

Тут кабета пачала расказваць розныя страхi, каб збiць з розуму хворую.

За некалькi хвiлiн да смерцi, казала яна, чорт з'яўляецца кожнаму. У руцэ ў яго мятла, на галаве чыгунок, i крычыць як рэзаны. Калi бачыш яго, жыць застаецца iмгненне. I яна пералiчыла ўсiх, каму сёлета паказаўся чорт: Жазэфэн Луазэль, Эўлалi Рацье, Сафi Паданнё, Серафiна Грап'е.

Нарэшце матухна Бантан захвалявалася, заварушылася, засоўгала рукамi i паспрабавала павярнуць галаву, каб зазiрнуць у цёмныя куткi ў хацiне.

Раптам Рапэ знiкла за бiлам ложка. Яна выцягнула з шафы нейкi сувой, укруцiлася ў яго; начапiла на галаву чыгун з крывымi ножкамi, падобнымi на рогi; у правую руку ўзяла дзяркач, у левую - бляшанае вядро i знянацку падкiнула яго ўгору, каб яно з ляскатам бразнулася на падлогу.

Вядро нарабiла страшэннага грукату. Наймiчка ўскочыла на крэсла, адхiнула шырму, што закрывала ложак, i, як вятрак, закруцiла рукамi, заскавытала i завiшчала ў чыгун на галаве, замахала на старую дзеркачом, быццам той чорт у тэатры марыянетак.

Напалоханая, ашалелая, старая зрабiла нечалавечае намаганне, каб устаць i ўцячы; яна аж да пояса высунулася з-пад коўдры... i з цяжкiм апошнiм уздыхам адкiнулася на падушку. Усё было скончана.

А Рапэ пачала няспешна прыбiрацца: дзяркач кiнула ў кут, сувой запхнула ў шафу, чыгун паставiла на печ, вядро на палiцу, а крэсла каля сцяны. Пасля прафесiйнымi рухамi закрыла вылупленыя вочы нябожчыцы, паставiла на ложак талерку i налiла ў яе свянцонай вады, памачыла самшытавую галiнку, што вiсела на цвiку над камодай, укленчыла i пачала казаць шчырыя пацеры, якiя ведала на памяць.

I калi надвячоркам прыйшоў Анарэ i заспеў яе на каленях, ён хуценька падлiчыў, што страцiў дваццаць су, бо яна даглядала толькi тры днi i адну ноч, што каштавала пяць, а не шэсць франкаў, якiя ён мусiў заплацiць.

1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
В нашей электронной библиотеке 📖 можно онлайн читать бесплатно книгу Мопассан Де - Чорт (на белорусском языке). Жанр: Разное. Электронная библиотека онлайн дает возможность читать всю книгу целиком без регистрации и СМС на нашем литературном сайте kniga-online.com. Так же в разделе жанры Вы найдете для себя любимую 👍 книгу, которую сможете читать бесплатно с телефона📱 или ПК💻 онлайн. Все книги представлены в полном размере. Каждый день в нашей электронной библиотеке Кniga-online.com появляются новые книги в полном объеме без сокращений. На данный момент на сайте доступно более 100000 книг, которые Вы сможете читать онлайн и без регистрации.
Комментариев (0)