Книги онлайн » Книги » Проза » Разное » Оскар Уайлд - Салавей i ружа (на белорусском языке)
1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Глядзi, глядзi! - здзiвiўся Куст. - Ружа зрабiлася чырвоная.

Але Салавей не адказаў.

Ён ляжаў мёртвы ў высокай траве, i ў сэрцы ў яго быў шып.

Апоўднi Студэнт расчынiў акно i выглянуў у сад.

- Ах, якое шчасце! - узрадаваўся ён. - Дык тут жа ёсць чырвоная ружа! Нiколi ў жыццi я не бачыў такой чырвонай ружы! Яна, пэўна, мае якую-небудзь доўгую лацiнскую назву.

I, высунуўшыся з акна, юнак сашчыкнуў кветку. Ён зараз жа надзеў капялюш i пабег да Прафесара, трымаючы ружу ў руцэ.

Дачка Прафесара сядзела ў дзвярах i намотвала на шпульку блакiтныя ядвабныя нiткi. У яе ля ног ляжаў маленькi сабачка.

- Вы казалi, што будзеце танцаваць са мной, калi я прынясу вам чырвоную ружу, - нагадаў ёй Студэнт. - Вось самая чырвоная ружа на свеце. Прыкалiце яе ўвечары ля сэрца, i, калi мы будзем танцаваць, яна раскажа, як я вас кахаю.

Але дзяўчына не выказала радасцi.

- Баюся, ружа не падыдзе да майго ўбрання, - адказала яна. - Апроч таго, пляменнiк камергера прыслаў мне сапраўдныя брыльянты, а каму невядома, што яны значна даражэйшыя за кветкi!

- Ах, якая вы няўдзячная! - гнеўна выпалiў Студэнт i са злосцю кiнуў ружу на зямлю.

Яна ўпала ў каляiну, i хутка па ёй праехалi коламi.

- Ах, я няўдзячная?! - узлавалася дзяўчына. - Дык ведайце ж: вы грубiян! I ўрэшце, хто вы такi? Усяго толькi Студэнт. Сумняваюся, цi ёсць у вас такiя сярэбраныя спражкi, як у пляменнiка камергера!

Яна ўсхапiлася з крэсла i пабегла ў пакой.

"Якое гэта глупства - Каханне, - з горыччу разважаў Студэнт, iдучы дадому. - У iм няма i паловы таго зместу, якi ёсць у Логiцы; яно нiчога не даказвае, а абяцае заўжды нязбытнае i прымушае верыць у прывiд. Карацей кажучы, яно зусiм непрактычнае. А паколькi ў наш век быць практычным - самае галоўнае, то вярнуся я лепш да Фiласофii i буду вывучаць Метафiзiку".

I Студэнт пайшоў да сябе ў пакой, выцягнуў вялiкую запыленую кнiгу i пачаў чытаць.

1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
В нашей электронной библиотеке 📖 можно онлайн читать бесплатно книгу Оскар Уайлд - Салавей i ружа (на белорусском языке). Жанр: Разное. Электронная библиотека онлайн дает возможность читать всю книгу целиком без регистрации и СМС на нашем литературном сайте kniga-online.com. Так же в разделе жанры Вы найдете для себя любимую 👍 книгу, которую сможете читать бесплатно с телефона📱 или ПК💻 онлайн. Все книги представлены в полном размере. Каждый день в нашей электронной библиотеке Кniga-online.com появляются новые книги в полном объеме без сокращений. На данный момент на сайте доступно более 100000 книг, которые Вы сможете читать онлайн и без регистрации.
Комментариев (0)