Книги онлайн » Книги » Детективы и Триллеры » Детектив » Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Вось чаму я так непакоюся за гэту старую немку. Ведаеце, калi людзi старэюць, ад незаслужанай крыўды яны робяцца злоснымi. Я больш перажываю за яе, чым за мiстэра Тэмплтана, якi яшчэ малады, прыгожы i да якога заляцаюцца жанчыны. Вы напiшыце ёй, сэр Генры, i абавязкова скажыце, што ўсе падазрэннi зняты i яна нi ў чым не вiнаватая. Яе дарагi стары гаспадар памёр, i яна, канечне, думае i адчувае, што яе таксама падазраюць. Ах! Думаць пра гэта нясцерпна i балюча.

- Я напiшу, мiс Марпл, - сказаў сэр Генры. Ён зацiкаўлена паглядзеў на яе. - Ведаеце, я, вiдаць, нiколi да канца не зразумею вас. Ваш пункт погляду заўсёды адрознiваецца ад майго.

- Баюся, што мае погляды вельмi абмежаваныя, - сцiпла адказала мiс Марпл. - Бо я амаль нiкуды не выязджала з Сент-Мары-Мiд.

- I ўсё-такi вы рашылi, калi можна так сказаць, задачу мiжнароднага маштабу, - аб'явiў сэр Генры. - I толькi дзякуючы вам мы змаглi выявiць злачынцу.

Мiс Марпл пачырванела.

- У свой час я атрымала добрае выхаванне. У нас з сястрой была гувернантка з Германii, "фройлян". Вельмi сентыментальны, нават залiшне чуллiвы чалавек. Яна навучыла нас мове кветак - забыты ў наш час, але вельмi цiкавы занятак. Жоўты цюльпан, напрыклад, азначае "безнадзейнае каханне", у той час як кiтайская астра азначае "я памiраю ад рэўнасцi каля вашых ног". Пiсьмо было падпiсана "Вяргiня", якое я чамусьцi ўявiла як "dаhliа"* у Германii, i тады, канечне, усё стала зразумела. Я хачу ўспомнiць, што значыць вяргiня, але, на жаль, памяць падводзiць. Не тыя ўжо гады.

* Вяргiня (бат.).

- Ва ўсякiм разе, яна не азначае "смерць"?

- Не, сапраўды. Проста жах. Бываюць жа на свеце сумныя здарэннi.

- Так, - уздыхнула мiс Бантры. - На шчасце, ёсць на свеце кветкi i ёсць сябры.

- Вы заўважылi, яна ставiць нас на апошняе месца, - буркнуў доктар Лойд.

- Кожны вечар, у тэатры, нейкi мужчына пасылае мне пурпуровыя архiдэi, - з загадкавай усмешкай на твары паведамiла Джэйн.

- "Я чакаю вашай прыхiльнасцi" - вось што гэта значыць, - весела адказала мiс Марпл.

Сэр Генры неяк дзiўна кашлянуў i адвярнуўся.

Раптам мiс Марпл усклiкнула:

- Я ўспомнiла. Вяргiнi азначаюць: "Вераломства i падман".

- Дзiўна, - сказаў сэр Генры i ўздыхнуў.

1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
В нашей электронной библиотеке 📖 можно онлайн читать бесплатно книгу Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке). Жанр: Детектив. Электронная библиотека онлайн дает возможность читать всю книгу целиком без регистрации и СМС на нашем литературном сайте kniga-online.com. Так же в разделе жанры Вы найдете для себя любимую 👍 книгу, которую сможете читать бесплатно с телефона📱 или ПК💻 онлайн. Все книги представлены в полном размере. Каждый день в нашей электронной библиотеке Кniga-online.com появляются новые книги в полном объеме без сокращений. На данный момент на сайте доступно более 100000 книг, которые Вы сможете читать онлайн и без регистрации.
Комментариев (0)